10 студзеня 2026, Субота, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады хочуць спрасціць атрыманне грамадзянства Беларусі

25
Улады хочуць спрасціць атрыманне грамадзянства Беларусі

Ці можна будзе «набыць» пашпарт?

У Беларусі рыхтуюць змены ў закон аб грамадзянстве. Пра прапанаваныя навацыі паведамілі ў Telegram-канале «палаткі».

Заканадаўцы прапануюць увесці норму, якая дазволіць атрымліваць беларускае грамадзянства на льготных умовах. Скарыстацца гэтай магчымасцю змогуць замежныя інвестары.

Пры гэтым, як адзначаецца ў паведамленні, плануецца прадугледзець механізмы, накіраваныя на мінімізацыю рызык магчымых злоўжыванняў.

Умовы ажыццяўлення інвестыцый, якія даюць права на атрыманне грамадзянства, будуць замацаваныя ў Палажэнні аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь.

Чакаецца, што змены будуць спрыяць паляпшэнню інвестыцыйнага клімату і падтрымцы беларускай эканомікі за кошт прыцягнення знешніх укладанняў.

У цэлым эксперты падтрымалі законапраект, аднак указалі на неабходнасць дадатковай прапрацоўкі яго абгрунтавання, а таксама механізмаў практычнай рэалізацыі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках