«Белавія» выканала першы рэйс у Тайланд
6- 9.01.2026, 13:22
- 2,814
Беларусы змогуць трапіць на Пхукет.
Авіакаманія «Белавія» сёння выканала першы рэйс у Тайланд. Як паведамілі ў кампаніі, самалёт Airbus A330-200 паспяхова прызямліўся ў аэрапорце Патаі. Лайнер ужо адправіўся ў зваротны рэйс, яго прыбыццё ў Мінск чакаецца а 20:40 — вынікае са звестак анлайн-табло сталічнага аэрапорта.
Наступны чартарны рэйс у Тайланд «Белавія» выканае 11 студзеня. На гэты раз беларускія турысты змогуць трапіць на Пхукет.