Эксперт: Расія імітавала ядзерны ўдар па Львове
11- 9.01.2026, 12:47
- 9,556
Гэта трэба ўспрымаць як сігнал Пуціна для еўрапейцаў.
Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай сярэдняй далёкасці па Львоўскай вобласці. Фактычна вораг імітаваў запуск ядзернай зброі.
Пра гэта «24 Каналу» расказаў авіяэксперт Анатоль Храпчынскі, адзначыўшы, што абарона ад ракет такога тыпу існуе. Але тут ёсць свае нюансы.
Як абараніцца ад такіх ракет?
Паводле слоў Храпчынскага, амерыканская сістэма THAAD або ізраільская Arrow здольныя знішчыць гэтую ракету. Але праблема ў тым, што ў Еўропе няма суцэльнай сістэмы супрацьракетнай абароны. Германія набыла адну сістэму, яшчэ дзве ёсць у Польшчы і адна — у Румыніі.
Перахапіць ракету трэба фактычна яшчэ ў космасе. Важна зрабіць гэта ў той момант, пакуль не адбылося раздзяленне баягалоўкі на суббоепрыпасы.
Удар па Львоўшчыне трэба ўспрымаць як сігнал Пуціна для еўрапейцаў. Ён фактычна пераконвае, што сёння — Львоў, а заўтра можа быць тая ж Варшава.
«Гэта проста бессэнсоўна з боку Расіі выкарыстоўваць такую зброю. Яна не нясе ніякай карысці. Гэта выключна псіхалагічны эфект. Імітацыя запуску ядзернай зброі», — адзначыў Храпчынскі.