Зяленскі змяніў кіраўнікоў адміністрацый у пяці абласцях Украіны
6- 8.01.2026, 22:08
- 2,442
Цяпер без прызначанага кіраўніка застаецца Цярнопальская АДА.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў кадравыя ратацыі ў пяці абласцях Украіны. З пасад знялі трох старшыняў абласных дзяржаўных адміністрацый і прызначылі чатырох новых кіраўнікоў. Адпаведныя ўказы апублікаваў Офіс прэзідэнта Украіны.
Указамі прэзідэнта звольненыя з пасад:
В.а. старшыні Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Уладзіслаў Гайваненка.
Старшыня Цярнопальскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Вячаслаў Негода.
Старшыня Чарнавіцкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Руслан Запаранюк.
Наталлю Забалотную — старшынёй Вінніцкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Аляксандра Ганжу — старшынём Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Віталя Дзякіўніча — старшынём Палтаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Руслана Асіпенку — старшынём Чарнавіцкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Раней Зяленскі паведаміў, што ідуць кансультацыі адносна прызначэння кіраўнікоў АВА ў пяці абласцях — Вінніцкай, Днепрапятроўскай, Палтаўскай, Цярнопальскай і Чарнавіцкай. У той жа час, паводле слоў народнага дэпутата Яраслава Жалезняка, планаваліся замены кіраўнікоў АВА ў 10 абласцях, аднак пакуль гаворка ідзе толькі пра пяць рэгіёнаў. Так званыя «ярмакоўскія» вобласці пасля звальнення кіраўніка Офіса прэзідэнта засталіся без кадравых змяненняў — маецца на ўвазе Львоў і Адэса.