У лукашыстаў пачалася паніка з-за дзеянняў ЗША
12- 8.01.2026, 15:30
- 13,960
Расеі перастаюць баяцца.
На фоне навінаў пра захоп расійскіх танкераў у аб’яднанні ананімных гомельскіх сілавікоў пачаліся панічныя прыступы, піша «Флагшток».
Сілавікі ўзываюць да духу Сталіна і звяртаюцца да Пуціна:
«Толькі не ў гэтай сітуацыі — не маўчыце. Неважна, чый карабель юрыдычна: на ім сцяг, б**ць, Маці-Расеі!».
Яны цалкам справядліва баяцца, што пасля чарговай акцыі ЗША суседнія з Беларуссю краіны перастануць баяцца Расеі.