Пасланца Пуціна Дзмітрыева заўважылі ў Парыжы
2- 8.01.2026, 14:17
- 6,196
Яго прымалі ў пасольстве ЗША.
Французскае выданне Le Monde паведаміла, што прадстаўнік Крамля на перамовах з Вашынгтонам па расійска-ўкраінскай вайне Кірыл Дзмітрыеў знаходзіўся ў Парыжы 7 студзеня.
Пра гэта выданне паведаміла ўвечары ў сераду.
Як стала вядома Le Monde ад інфармаванай крыніцы, Дзмітрыева заўважылі на вуліцы Фобур-Сэн-Анарэ.
Елісейскі палац абверг інфармацыю пра тое, што Дзмітрыеў наведаў прэзідэнцкі палац на наступны дзень пасля таго, як 6 студзеня ў Парыжы адбылася сустрэча лідараў краін «кааліцыі рашучых», на якой прысутнічалі і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, і спецпрадстаўнік Дональда Трампа Стыў Уіткоф, і зяць амерыканскага прэзідэнта Джарэд Кушнер.
У Парыжы, як паведамляецца, Дзмітрыеў быў прыняты ў пасольстве ЗША, што знаходзіцца побач з Елісейскім палацам.