У Беларусі забаранілі кітайскія снэкі, прыправы і расійскую рыбу
7- 7.01.2026, 18:48
- 5,374
У іх выявілі цвіль і кішачную палачку.
Дзяржстандарт Беларусі ўнёс у рэестр небяспечных тавараў адразу каля 20 найменняў харчовай прадукцыі. Сярод забароненага ёсць прыправы, шмат расійскіх рыбных прадуктаў і кітайскіх снэкаў.
У прыправае хмелі-сунелі гандлёвай маркі «СмакиТаки» выявілі цвіль і бактэрыі кішачнай палачкі.

У вяленай і сушана-вяленай рыбнай саломцы розных расійскіх вытворцаў выявілі недапушчальныя харчовыя дабаўкі.
Таксама некаторыя тавары не адпавядалі заяўленаму на ўпакоўцы з-за няправільнай долі вільгаці ў прадукце.

З кітайскіх прадуктаў пад забарону трапілі кіслыя цукеркі Sour Candy са смакам колы таксама з-за недапушчальных харчовых дабавак, у прыватнасці падсалодвальніка.
Праблемы з дабаўкамі і маркіроўкай прадуктаў выявілі ў мноства кітайскіх снэкаў і чыпсаў. У забаронены спіс трапілі тавары двух вытворцаў: Pingjiang Benwei Food Co., Ltd і Pingdingshan Lianying Food Co., Ltd.
