РФ заваліла Беларусь сваімі чыпсамі
23- 7.01.2026, 16:17
- 6,790
Краіна стала палігонам расійскіх сурагатаў.
У мінулым годзе Беларусь была лідарам па набыцці расійскіх чыпсаў. Пра гэта паведамляе расійскі тэлеграм-канал «Аграэкспарт».
Экспарт расійскіх чыпсаў па выніках 10 месяцаў 2025 года наблізіўся да гістарычнага максімуму. Паводле ацэнак экспертаў, за пазначаны перыяд Расія паставіла на знешнія рынкі каля 47 тыс. тон прадукцыі на суму звыш 201 млн долараў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт павялічыўся на 6% у фізічным аб'ёме і на 17% — у грашовым вымярэнні.
Ключавым кірункам збыту была Беларусь, якая з'яўляецца найбуйнейшым імпарцёрам расійскай прадукцыі ў гэтай катэгорыі. Аб'ём закупак з боку Беларусі перавысіў 86 млн долараў.
У пяцёрку найбуйнейшых імпарцёраў расійскіх чыпсаў таксама ўваходзяць Казахстан (каля 57 млн долараў), Узбекістан (каля 20 млн), Азербайджан (больш за 12 млн) і Кіргізстан (больш за 7 млн).