Мікалай Аўтуховіч сустракае ў турме дзень нараджэння
4- 7.01.2026, 14:36
- 4,688
Яму спаўняецца 63 гады.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч сустракае 7 студзеня ў турме дзень нараджэння. Яму споўнілася 63 гады.
Павіншаваць Мікалая можаце, напісаўшы ліст на адрас: турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1.
Нагадаем, 7 кастрычніка 2022 года суд у Гродне асудзіў Мікалая Аўтуховіча да 25 гадоў калоніі і прызначыў штраф у памеры 1 000 базавых велічынь. Разам з ім судзілі яшчэ 12 чалавек.
Паводле крыніц СМІ, Мікалай Аўтуховіч скардзіўся на недахоп медыцынскай дапамогі.
«Ён хранічны гіпертонік, яму трэба рэгулярна кантраляваць ціск. Але сказаў, што забралі танометр, хоць у яго быў дазвол на яго выкарыстанне. Яшчэ нерэгулярна выклікалі да яго ўрача, калі ён прасіў дапамогі. Ён кажа, што толькі ў адным з пяці выпадкаў выклікалі. Як звычайна, ён не шмат гаварыў пра здароўе, але гэтым разам сказаў, што «калі з ім нешта здарыцца, дык гэта зроблена спецыяльна», — расказваў суразмоўца «Радыё Свабода».
У Мікалая Аўтуховіча пухнуць ногі, таксама палітвязень пакутуе ад захворвання суставаў.