Трамп: ЗША атрымаюць ад Венесуэлы да 50 млн барэляў нафты
5- 7.01.2026, 10:53
- 4,174
Нафта будзе прадавацца па рыначнай цане, а грошы будуць кантралявацца прэзідэнтам ЗША.
Часовыя ўлады Венесуэлы перададуць ЗША ад 30 да 50 млн барэляў падсанкцыйнай высокаякаснай нафты.
Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
«Я рады абвясціць, што часовыя ўлады Венесуэлы перададуць ЗША ад 30 да 50 МІЛЬЁНАЎ барэляў высокаякаснай нафты, якая падпадае пад санкцыі. Гэта нафта будзе прадавацца па рыначнай цане, і гэтыя грошы будуць кантралявацца мной як прэзідэнтам ЗША, каб забяспечыць іх выкарыстанне на дабро народа Венесуэлы і Злучаных Штатаў!» — напісаў Трамп.
Ён таксама паведаміў, што папрасіў міністра энергетыкі ЗША Крыса Райта «неадкладна выканаць гэты план».
Амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што нафта будзе дастаўлена суднамі-сховішчамі непасрэдна да выгрузачных докаў у ЗША.