WSJ: Расія адправіла падводную лодку для суправаджэння танкера, які пераследуюць ЗША
10- 7.01.2026, 9:06
- 11,288
Судна без грузу змяніла назву і рэгістрацыю на расійскія.
Расія задзейнічала падводную лодку і іншыя ваенныя караблі для суправаджэння нафтавага танкера, які спрабуе пазбегнуць затрымання Берагавой аховай ЗША ў Атлантычным акіяне. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы сярод амерыканскіх чыноўнікаў.
Гаворка ідзе пра судна, якое раней называлася Bella 1. Паводле звестак выдання, танкер не змог зайсці ў парты Венесуэлы для загрузкі нафты і цяпер пустуе. Нягледзячы на гэта, Берагавая ахова ЗША пачала яго пераслед у межах маштабнай кампаніі па выяўленні і затрыманні так званага «ценявога флоту», які перавозіць нелегальную нафту, у тым ліку расійскага паходжання.
У снежні экіпаж судна сарваў спробу амерыканскіх вайскоўцаў падняцца на борт. Пасля гэтага танкер выйшаў у адкрытае мора, намаляваў на борце расійскі сцяг, змяніў рэгістрацыю і назву на Marinera, фактычна заяўіўшы пра прыналежнасць да РФ.
«Расія занепакоеная тым, што ЗША затрымліваюць танкеры, якія перавозяць яе кантрабандную нафту па ўсім свеце і падсілкоўваюць яе эканоміку. У адказ Масква зрабіла беспрэцэдэнтны крок, дазволіўшы аднаму з танкераў зарэгістравацца ў Расіі без інспекцыі і іншых фармальнасцяў», — піша WSJ.