Мадура пад канвоем даставілі ў суд Нью-Ёрка
14- 5.01.2026, 16:09
- 13,622
Пасяджэнне па яго справе адбудзецца сёння ў федэральным судзе Манхэтэна.
Былага прэзідэнта Венесуэлы ўжо вывезлі з следчага ізалятара ў Брукліне. Зараз калона накіроўваецца ў федэральны суд Манхэтэна, дзе разглядаецца яго справа, паведамляе Fox News.
Мадура абвінавачваюць у наркатэрарызме, незаконным абароце зброі і змове з мэтай імпарту какаіну. Пасяджэнне пройдзе пад старшынствам акруговага суддзі Элвіна Хеллерстайна, чакаецца, што яно пачнецца апоўдні па мясцовым часе (а 20:00 паводле мінскага часу).
На кадрах, якія транслюе Fox News, бачна, як Мадура пад канвоем прывезлі на верталётную пляцоўку ў Манхэтэне і змясцілі ў браніраваны аўтамабіль. Ягонай жонкі Сіліі Флорэс на відэа няма.


