7 студзеня 2026, Серада, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Пахішчэнне Мадуры вярнула надзею мільёнам венесуэльцаў

10
NYT: Пахішчэнне Мадуры вярнула надзею мільёнам венесуэльцаў
Нікалас Мадура

Акно для дэмакратычных змен нарэшце адчынілася.

Арышт дыктатара Нікаласа Мадуры стаў для мільёнаў венесуэльцаў сімвалам канца шматгадовага гуманітарнага і палітычнага крызісу. Дыктатура, пры якой краіна з найбуйнейшымі ў свеце запасамі нафты апынулася на мяжы выжывання, не зможа аднавіцца ў ранейшым выглядзе, лічаць многія назіральнікі, аднак будучыня Венесуэлы застаецца няпэўнай, піша The New York Times (пераклад — сайт Charter97.org).

Яшчэ некалькі гадоў таму міжнародныя журналісты і праваабаронцы паведамлялі пра масавы голад, развал сістэмы аховы здароўя і паўсюдны гвалт. Дзеці паміралі праз адсутнасць месцаў у бальніцах, а сілавыя структуры дзейнічалі з поўнай беспакаранасцю. Пры гэтым эліта рэжыму жыла ў раскошы. У выніку амаль 8 млн чалавек былі вымушаныя пакінуць краіну.

Пасля аперацыі ЗША, у ходзе якой Мадура быў адхілены ад улады, многія венесуэльцы ў эміграцыі і ўнутры краіны адкрыта святкуюць. «Мы вольныя», — заяўляюць яны, успрымаючы тое, што адбылося, як канчатковы крах дыктатуры, дыскрэдытаванай фальсіфікацыяй выбараў 2024 года і эканамічным калапсам.

Тым не менш эксперты падкрэсліваюць, што ўстараненне аднаго лідара не гарантуе неадкладных паляпшэнняў. Фармальна ўлада перайшла да віцэ-прэзідэнткі Дэлсі Радрыгес, аднак яе магчымасці абмежаваныя складанай сістэмай уплыву сілавікоў і спецслужбаў. Разам з тым вяртанне мадураўскага рэжыму ў ранейшым выглядзе лічыцца немагчымым: ключавая фігура ўстараненая, міжнародная падтрымка страчаная, а грамадскае цярпенне вычарпана.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа заяўляе пра гатоўнасць забяспечыць пераходны перыяд і не выключае далейшага ціску на рэшткі старой сістэмы. Крытыкі баяцца прававых і геапалітычных наступстваў, аднак прыхільнікі лічаць, што акно для дэмакратычных змен нарэшце адчынілася.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках