7 студзеня 2026, Серада, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі паведамілі пра пашкоджанне аптычнага кабеля ў Балтыйскім моры

2
У Латвіі паведамілі пра пашкоджанне аптычнага кабеля ў Балтыйскім моры

Паліцыя правярае судна, якое знаходзіцца ў порце Ліепаі.

У Балтыйскім моры паблізу латвійскага горада Ліепаі выявілі пашкоджанне аптычнага кабеля, які належыць прыватнай кампаніі.

Пра гэта паведаміла прэм’ер-міністр Латвіі Эвіка Сіліня у сетцы X.

Паводле слоў прэм’ера, інцыдэнт не паўплываў на карыстальнікаў сувязі ў Латвіі.

«Карыстальнікі латвійскай сувязі не пацярпелі ад інцыдэнту. Я знаходжуся на сувязі з Цэнтрам крызіснага кіравання і адказнымі службамі, тым часам Дзяржаўная паліцыя пачала расследаванне, і абставіны высвятляюцца», – напісала Сіліня.

У той жа час, паводле дадзеных Дзяржаўнай паліцыі Латвіі, як паведамляе Delfi, пашкоджанне кабеля магло быць выклікана суднам, якое рухалася па неактыўным тросе, а потым змяніла курс на актыўны трос, пашкодзіўшы яго.

У нядзелю, 4 студзеня, супрацоўнікі Дзяржаўнай паліцыі ў супрацоўніцтве з Берагавой аховай і іншымі службамі ўнутраных спраў падняліся на борт судна, якое цяпер знаходзіцца ў порце Ліепаі, і падтрымліваюць сувязь з яго экіпажам. На дадзены момант судна або яго экіпаж не затрыманыя, яны супрацоўнічаюць з паліцыяй, і актыўная праца па высвятленні абставін працягваецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках