Прамежныя вынікі для Пуціна
5- Сяргей Ауслендэр
- 5.01.2026, 13:50
- 11,718
Геніяльны «стратэг», чаго ўжо там.
Дарэчы, давайце падвядзем асноўныя прамежныя вынікі дзейнасці аднаго вялікага палітыка XXI стагоддзя:
10 гадоў ваявалі ў Сірыі, напампаваўшы туды гару грошай, — пра*сралі за 10 дзён. Відаць, калі верыць аднаму вядомаму ў вельмі вузкіх колах эксперту па ўсіх пытаннях, «не паспелі адрэагаваць».
У Венесуэлу ўклалі 20 млрд долараў (не рублёў) — пра*сралі за тры гадзіны. Калі хто думае, што ім там нешта вернуць, дык ён невылечны аптыміст. І гэта яшчэ асобна кошт зброі, якую яны падарылі Мадуру, і іміджавыя страты (дзе, с*ка, ППА?).
Мяжа з НАТА, з пашырэннем якога змагаліся з цяжкім звярыным імпэтам, павялічылася аж на тысячу кіламетраў і цяпер яе бачна проста са шматпавярхоўкі на ўскрайку Пецярбурга. Пра «падлётны час» нават няёмка казаць.
Іранскі рэжым трэшчыць па швах, не сёння-заўтра — «можам паўтарыць». Дзе, с*ка, ППА?
І вось гэта ўсё разменялі на ўшчэнт разбураны Бахмут і руіны Пакроўска?
Геніяльны стратэг, чаго там…
Сяргей Ауслендэр, Telegram