Пуціну падрыхтавацца?
6- Алеся Бацман
- 5.01.2026, 12:33
- 8,584
ЗША выхапілі з-пад носа ў Расіі іх галоўную нафтавую жамчужыну.
Цікавыя падрабязнасці аперацыі па выкраданні Мадура прыводзяць заходнія СМІ. Падрыхтоўку да аперацыі пачалі яшчэ ўлетку. Агенты ЦРУ вызначылі, што ў Мадура ёсць шэсць — восем дамоў у Каракасе, дзе ён пастаянна жыве. У іх быў інфарматар у ўрадзе Венесуэлы. У якім доме сёння будзе начаваць Мадура, яны даведваліся вечарам таго ж дня.
У Кентукі пабудавалі дакладную копію аднаго з памяшканняў Мадура, дзе пастаянна трэніравалася элітная група спецназу Delta Force. Аперацыя пачалася ў пятніцу, 2 студзеня, увечары. Фінальнае «дабро» на аперацыю Трамп даў а 22:46. За тым, што адбывалася, ён назіраў са спецыяльнага пакоя, які яму абсталявалі ў клубе на тэрыторыі яго маёнтка ў Мар-а-Лазе. Спачатку ЗША здзейснілі кібератаку на Венесуэлу, якая адключыла электразабеспячэнне ў частцы Каракаса. У неба падняліся 150 амерыканскіх ваенных самалётаў з 20 баз. У цемры самалёты, верталёты і беспілотнікі здолелі незаўважна падляцець да горада і знішчыць радыёлакацыйныя станцыі і СПА. Група захопу на верталётах высадзілася каля рэзідэнцыі Мадура (іх абстралялі, але часткова пашкодзілі толькі адзін борт).
Што цікава, Мадура амаль паспеў дабегчы да бяспечнага пакоя са сталёвых канструкцый у сябе ў палацы, але не здолеў закрыць дзверы, бо яны аказаліся звышцяжкія для яго. Гэтую дэталь Трамп агучыў на прэс-канферэнцыі. На світанку Мадура і ягоная жонка ўжо былі на борце амерыканскага дэсантнага карабля, што накіроўваўся да Гуантанамы, адкуль крыху пазней іх перавезлі ў следчы ізалятар у Нью-Ёрку. Сама аперацыя ў доме Мадура цягнулася некалькі гадзін. Мадура нават не паспеў пераапрануцца, гэта бачна на відэа, дзе яго ў хатніх тапачках і кайданках вядуць на допыт. З амерыканскага боку няма ніводнай ахвяры. З боку Мадура загінулі як мінімум 40 ахоўнікаў. Мяркуючы па ўсім, нават не венесуэльцы, а пуцінскія наёмнікі.
Цяпер некалькі слоў, чаму звяржэнне рэжыму Мадура важнае для Украіны? Па-першае, ЗША выхапілі з-пад носа ў Расіі іх галоўную нафтавую жамчужыну. Пуцін кантраляваў Венесуэлу і, дарэчы, крытычна стрымліваў здабычу нафты ў Венесуэле. Цяпер здабыча там можа ўзрасці ў разы. Што вельмі балюча ўдарыць па Расіі.
Па-другое, Венесуэла вырабляла для Расіі беспілотнікі. Цяпер не будзе. Па-трэцяе, партнёры Пуціна, якіх застаецца ўсё менш, пераканаліся, што сяброўства з ім не проста не абараняе, а практычна асуджае на няшчасны лёс. За кароткі перыяд спачатку Асад, цяпер Мадура. Ну і вішанька на торце: з 2019 года Пуцін даў Мадура сваіх ахоўнікаў-вагнераўцаў, якія так бліскуча на вачах усяго свету змаглі абараніць Мадура ў пятніцу.
Алеся Бацман, Facebook