Беларусаў чакае скарочаны працоўны дзень
1- 5.01.2026, 10:30
- 1,382
6 студзеня можна сысці з працы на гадзіну раней.
У аўторак у Беларусі скарочаны працоўны дзень, паколькі ў сераду, 7 студзеня, частка праваслаўных адзначае Раство.
Гэта азначае, што 6 студзеня можна сысці з працы на гадзіну раней. Для тых, хто працуе на паўстаўкі, працоўны дзень скароцяць на 30 хвілін.
Калі па вытворчых прычынах скарачаць працоўны дзень немагчыма, перапрацоўка павінна быць кампенсавана — дадатковым часам адпачынку або аплатай як за звышурочную працу.