7 студзеня 2026, Серада, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне ўдарылі па бальніцы ў Кіеве

2
Расіяне ўдарылі па бальніцы ў Кіеве

Ёсць загінулы і пацярпелыя.

У ноч на 5 студзеня расіяне здзейснілі чарговую атаку на Кіеў, ёсць разбурэнні, загінуў чалавек.

Паводле дадзеных Дзяржаўнай службы Украіны з надзвычайных сітуацый, у Абалонскім раёне адбылося траплянне ў чатырохпавярховы будынак бальніцы з дзеючым стацыянарным аддзяленнем, паведамляе unian.net.

«Пажар ліквідаваны. Пры абследаванні памяшканняў выяўлена цела чалавека», — гаворыцца ў паведамленні.

Ратавальнікі адзначаюць, што эвакуяваныя 25 чалавек, трое чалавек пацярпелі.

На месцы працавалі каля 50 ратавальнікаў і 10 адзінак пажарна-выратавальнай тэхнікі.

Паводле слоў старшыні Абалонскай РДА Кірыла Фесіка, удар нанесены па прыватнай бальніцы, падчас удару там знаходзілася каля 70 чалавек.

«Ратавальнікі і ўсе профільныя службы робяць усё магчымае для бяспечнай эвакуацыі персаналу і пацыентаў», — заявіў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках