2 лютага 2026, панядзелак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такога ў Мінску яшчэ не было!»

9
«Такога ў Мінску яшчэ не было!»

У новым касцёле сталіцы рыхтуюцца да ўстаноўкі аргана.

У нядаўна асвячоным каталіцкім храме Божага Цела на вуліцы Герасіменкі на ўскраіне Мінска, дзе служаць айцы кармэліты босыя, неўзабаве з'явіцца арган. Пра гэта паведаміў у Threads айцец Сяргей Трыстэнь, настаяцель манаскай супольнасці кармэлітаў у Мінску, піша Katolik.life.

«Хутка ў касцёле ўсталююць новы электронны канцэртны арган. Будзе інаўгурацыя і канцэрты. Такога ў Мінску яшчэ не было! Запрашаем! Гэта будзе бомба!», — у трохі нечаканым стылі напісаў манах.

«Узарваць» Threads амаль удалося — пост «заляцеў» і ўжо набраў больш як 6 тысяч праглядаў і сотні рэакцый. Цікава, што айцец Сяргей напісаў паведамленне па-руску, хоць раней заўсёды пісаў па-беларуску, і цяпер у трэндзе гэтай сацсеткі менавіта беларуская мова.

Настаяцель дадаў, што інструмент павінны даставіць ужо ў лютым і паказаў, якім будзе гэты арган.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках