Уіткоф убачыў «надзею» пасля сустрэчы з пасланнікам Пуціна
12- 31.01.2026, 20:36
- 3,998
Спецыяльны пасланнік ЗША назваў перамовы «прадуктыўнымі».
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткоф паведаміў пра «канструктыўныя і прадуктыўныя сустрэчы» са спецыяльным пасланнікам кіраўніка РФ Кірылам Дзмітрыевым.
Пра гэта ён напісаў у сетцы Х.
«Сёння ў Фларыдзе спецыяльны пасланнік Расіі Кірыл Дзмітрыеў правёў прадуктыўныя і канструктыўныя сустрэчы ў межах пасрэдніцкіх намаганняў ЗША, накіраваных на дасягненне мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне», – напісаў ён.
Паводле яго слоў, апрача яго самога, у склад амерыканскай дэлегацыі ўваходзілі міністр фінансаў Скот Бэсент, Джарэд Кушнер і старшы дарадца Белага дома Джош Грюнбаўм.
«Гэта сустрэча надае нам надзею, што Расія працуе над забеспячэннем міру ва Украіне, і мы ўдзячныя прэзідэнту ЗША за яго важную ролю ў пошуку трывалага і доўгатэрміновага міру», – напісаў Уіткоф.