ЗСУ знішчылі аўтамабіль з расійскімі акупантамі ў цэнтры Мірнаграда
- 31.01.2026, 20:04
- 1,970
За межамі горада працягваюцца ўпартыя баі.
Аператары FPV-дронаў 79-й асобнай дэсантна-штурмавой Таўрычаскай брыгады 7-га корпуса ШР ДШВ знішчылі аўтамабіль з акупантамі ў цэнтры Мірнаграда.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», пяцёра расійскіх вайскоўцаў спрабавалі скарыстацца неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я і на хуткасці ўехаць на аўтамабілі ў цэнтр горада.
Нягледзячы на непагоду, украінская аэразведка выявіла перамяшчэнне праціўніка і перадала каардынаты аператарам ударных FPV-дронаў.
У выніку адзін акупанта ліквідаваны, чацвёра — паранены. Транспарт — знішчаны.
Байцы 79-й АДШБр працягваюць праводзіць пошукава-ўдарныя дзеянні ў Мірнаградзе і яго наваколлях, дзе аператыўная сітуацыя застаецца складанай.
«Акупанты не пакідаюць спробаў назапашвання ў цэнтральнай частцы горада, дзе працягваюцца стралковыя баі. Акрамя малых пяхотных груп, вораг месцамі спрабуе выкарыстоўваць лёгкія транспартныя сродкі для хуткага прарыву ў глыб населенага пункта», — дадаецца ў каментарыях да відэа.