2 лютага 2026, панядзелак, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжысёра Сакурава выключылі з савета па развіцці кінематаграфіі РФ

6
Рэжысёра Сакурава выключылі з савета па развіцці кінематаграфіі РФ
Аляксандр Сакураў

Гэта адбылося пасля яго рэзкіх заяў на сустрэчы з Пуціным.

Расійскі ўрад вывёў са складу савета па развіцці кінематаграфіі рэжысёра Аляксандра Сакурава. Пра гэта сведчыць падпісанае прэм’ер-міністрам РФ Міхаілам Мішусціным распараджэнне аб абнаўленні савета.

Сакураў таксама з’яўляецца сябрам Савета па правах чалавека (СПЧ) пры прэзідэнце РФ. У снежні падчас пасяджэння СПЧ ён заявіў перад Уладзімірам Пуціным, што прызнанне расіян «інаагентамі» з’яўляецца прыніжэннем «чалавека і грамадзяніна», якое не дае магчымасці «развівацца і далей існаваць». Акрамя таго, рэжысёр гаварыў пра цэнзуру ў айчынным кіно і літаратуры і заяўляў пра немагчымасць свабоднай дыскусіі ў краіне. Ён таксама адзначаў, што ў расійскіх ВНУ становіцца менш бюджэтных месцаў з-за таго, што іх займаюць дзеці ўдзельнікаў вайны супраць Украіны.

Сакураў, які атрымаў вядомасць дзякуючы сваім нестандартным стужкам «Рускі Каўчэг», «Цялец», «Молах» і «Казка», апошняя з якіх фактычна забароненая да паказу ў РФ, раней удзельнічаў у вечарах лістоў у падтрымку палітзняволеных, падтрымліваў у судах мастачку Аляксандру Скочыленку і падпісаў зварот да амбудсмена Тацяны Маскальковай з просьбай аб вызваленні рэжысёркі Жэні Берковіч і драматургіні Святланы Пятрыйчук, асудзіў «дэструкталагічную экспертызу» іх п’есы.

Савет па развіцці кінематаграфіі з’яўляецца кансультацыйным органам, які абвяшчае сваёй задачай дапамогу ва ўзаемадзеянні ўлад, дзеячаў культуры і прадпрымальнікаў у пытаннях развіцця айчыннага кіно.

Акрамя Сакурава, з савета выключаныя рэжысёр Валерый Тодараўскі, экс-дарадца прэзідэнта па культуры Уладзімір Талстой, гендырэктар ВГТРК Алег Добрадзееў, прадзюсар Эдуард Ілоян, кіназнаўца Наталля Мокрыцкая і іншыя асобы.

Склад савета папоўніўся кіраўніком Саюза тэатральных дзеячаў і мастацкім кіраўніком «Табакеркі» Уладзімірам Машковым, гендырэктарам «Цэнтрал партнёршып» Вадзімам Верэшчагіным, кіраўніком анлайн-кінатэатра Okko Гаўрыілам Гардзеевым, кіраўніком «Тэатра нацый» Яўгенам Міронавым, рэжысёрам Сяргеем Урсуляком і інш.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках