У аэрапорце Мінска затрымліваюць рэйсы
1- 31.01.2026, 15:28
- 4,924
Прычыны не называюцца.
Адразу некалькі рэйсаў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у суботу, 31 студзеня, сутыкнуліся з затрымкамі. Аб гэтым сведчыць табло вылетаў, піша «Тэлеграф».
Так, рэйс авіякампаніі «Белавія» ў маскоўскі аэрапорт «Шэрэмецьева» выляцеў са спазненнем амаль на гадзіну, замест 7:40 — у 8:30. Спазніўся і рэйс у расійскія Сочы амаль на паўгадзіны.
Рэйс у Стамбул павінен быў пакінуць паветраную гавань Мінска а 9:10, аднак вылятае ён толькі цяпер.
Адміністрацыя аэрапорта пра прычыны затрымак не паведамляла.