Беларуска адкрыла візу і адправілася ў паездку, але не ўлічыла важную дэталь
3- 31.01.2026, 15:12
- 7,532
З-за гэтага яна магла застацца на пару гадзін на «нейтралцы».
З-за двухгадзіннай розніцы ў часе паміж Беларуссю і Польшчай шэнгенская віза мінчанкі яшчэ не пачала дзейнічаць на момант, калі яна збіралася выехаць у Польшчу праз пункт пропуску «Брэст». На гэта звярнуў яе ўвагу кіроўца рэйсавага аўтобуса, які мусіў перавезці яе праз мяжу. Пра інцыдэнт жанчына распавяла ў сацсетцы Threads, піша «Зеркало».
Жанчына распавяла, што яе іспанская віза пачала дзейнічаць з 30 студзеня.
«А 00.15 (па мінскім часе. — Заўв. рэд.) 30 студзеня я ўжо была ў Брэсце і чакала аўтобус на Варшаву. І тут кіроўца мне кажа: «А вы ў курсе, што розніца ў часе два гадзіны (на два гадзіны меней) і па факце ў палякаў 29 студзеня. Калі мы пройдзем мяжу РБ за 1−1,5 гадзіны, вас давядзецца пакінуць у нейтральнай зоне№. Гэта татальны пі***ц. Як я да гэтага не дадумалася?» — напісала аўтарка.
Пост сабраў больш за 280 тысяч праглядаў і мноства каментарыяў. Некаторыя карыстальнікі, якія ўжо пабывалі ў падобнай сітуацыі, дзяліліся сваім досведам:
«О, у мяне падобнае было. Віза была ўмоўна з 01.02, а на мяжы да акенца падышла ў 23.50 31.01. Цётачка ўсміхнулася і сказала: «Ідзіце ў канец чаргі», падыдзеце праз дзесяць хвілін… заўтра», — расказала greenlana83.
Некаторыя карыстальнікі заявілі, што прайсці беларуска-польскую мяжу за паўтары гадзіны — гэта «нерэальна». Іншыя ў адказ заўважылі, што ў выпадку з блогеркай гаворка ідзе толькі пра праходжанне беларускай мяжы, таму не ўсё так адназначна.
Сама ж аўтарка паста напісала, што беларускіх памежнікаў іх аўтобус прайшоў за гадзіну–паўтары, але, «як звычайна», на мосце паміж беларускім пунктам пропуску і польскім іх аўтобус «застрэў» у чарзе.
«Стаялі каля двух гадзін, прайшла я мяжу ў суме за пяць–шэсць гадзін», — напісала блогерка.