У Беларусі змянілася сітуацыя з фальшывымі грашыма
5- 31.01.2026, 11:25
- 3,630
Падробак наміналам $50 стала ўдвая больш.
Фальшывых грошай у Беларусі сталі знаходзіць менш — да такой высновы прыйшоў Нацбанк, падлічыўшы колькасць выяўленых банкамі падробленых грошай за студзень — верасень 2025 года. Самую папулярную для падробак валюту адгадаць няцяжка, піша Onliner.
Рэгулятар паведамляе, што за 9 месяцаў мінулага года беларускія банкі выявілі 411 падробленых грашовых знакаў — 409 банкнот і 2 манеты.
Як і раней, часцей за ўсё трапляліся фальшывыя долары ЗША. На іх прыпала амаль 88% усіх падробак. Для параўнання: расійскіх рублёў, еўра і іншых валют сярод фальшывак было ў разы менш.
Калі параўноўваць з тым жа перыядам 2024 года, агульная колькасць падробленых грошай зменшылася. Менш стала і фальшывых долараў, і падробленых расійскіх рублёў, і еўра.
Пры гэтым унутры доларавых падробак сітуацыя змянілася. Фальшывых 100-даларавых купюр стала заўважна менш — іх колькасць скарацілася на 21,6%, да 258 штук. А вось падробак наміналам $50 стала ўдвая больш — 101 банкнота.