Reuters: Ключавы пасланнік Пуціна ляціць на перамовы ў ЗША
9- 31.01.2026, 10:36
- 4,146
Паездка мае «працоўны характар».
Спецыяльны пасланнік кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна Кірыл Дзмітрыеў у суботу наведаe Маямі. Там ён правядзе сустрэчы з членамі адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, паведамляе Reuters са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з падрыхтоўкай візіту.
Паездка Дзмітрыева мае працоўны характар і прадугледжвае шэраг кантактаў з прадстаўнікамі амерыканскай улады. Падрабязнасці запланаваных перамоў і кола тэм, якія будуць абмяркоўвацца, пакуль не агалошваюцца.
Афіцыйныя прадстаўнікі Крамля і Белага дома пакуль не каментавалі інфармацыю пра маючы адбыцца візіт.