Кіраўнік Мінфіна ЗША: Іран ліхаманкава пералічвае грошы ў банкі па ўсім свеце
10- 30.01.2026, 23:06
- 9,312
Скот Бэсэнт заявіў, што іранскія ўлады вядуць сябе «як пацукі на караблі, што тоне».
Іранскія ўлады ліхаманкава пералічваюць грошы ў банкі па ўсім свеце на тле амерыканскага ціску. Пра гэта заявіў міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт у сацыяльнай сетцы X.
«Рэжым ліхаманкава пералічвае… сродкі ў банкі і фінансавыя ўстановы па ўсім свеце. Будзьце ўпэўненыя, міністэрства фінансаў прыме меры», — напісаў ён.
Бэсэнт заявіў, што іранскія ўлады вядуць сябе «як пацукі на караблі, што тоне».