2 лютага 2026, панядзелак, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра «энергетычнае перамір’е»: Адлік пачаўся ў ноч на 30 студзеня

4
Зяленскі пра «энергетычнае перамір’е»: Адлік пачаўся ў ноч на 30 студзеня

Украіна люстрана ўстрымліваецца ад удараў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што адлік «энергетычнага перамір’я» пачаўся ў ноч на 30 студзеня. Пра гэта Зяленскі сказаў падчас вячэрняга звароту.

«Амерыканскі бок казаў пра ўстрыманне ад удараў па энергетыцы цягам тыдня, і ў ноч на сёння адлік пачаўся», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Зяленскага, цяпер ад Злучаных Штатаў залежыць, як пройдзе перамір’е.

«Украіна гатовая люстрана ўстрымлівацца ад удараў, і сёння мы не наносілі ўдараў па расійскіх энергааб’ектах», — распавёў прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ва ўсіх абласцях з ночы на пятніцу сапраўды не было удараў па аб’ектах энергетыкі.

«Амаль не было. Акрамя Данецкай вобласці, дзе быў адзін удар па газавай інфраструктуры — удар авіябомбамі. Таксама цяпер бачым пераарыентацыю Расіі на ўдары па лагістыцы, па вузлавых станцыях. У прыватнасці, быў паражаны адзін з вагонаў Укрзалізніцы, спецыяльны вагон-электрастанцыя, — раніцай гэта адбылося на Дняпроўшчыне. Важна, што нашы чыгуначнікі працуюць і забяспечваюць злучэнне ва ўсіх рэгіёнах», — адзначыў Зяленскі.

Таксама прэзідэнт паведаміў, што ўвесь дзень працягваліся атакі дронамі, авіябомбамі. У прыватнасці, паражаныя склады амерыканскай кампаніі «Філіп Морыс», а таксама былі ўдары па Нікапалі, па Херсоне, па прыгранічных раёнах Харкаўскіх, Сумскіх і Чарнігаўскіх вобласцяў. Ён канстатаваў, што «ўкраінская пазіцыя абсалютна люстраная».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках