Канада спыніла выдачу віз на тэрыторыі Расіі
2- 30.01.2026, 21:17
- 1,662
Для атрымання канадскіх віз рэкамендуецца звяртацца ў цэнтры за межамі РФ.
Канадскія візавыя цэнтры на тэрыторыі Расіі спынілі прыём дакументаў на візы са серады, 28 студзеня. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце ўрада Канады.
«Візавыя цэнтры ў Расіі застаюцца адкрытымі, але больш не прымаюць пашпарты або дакументы для афармлення віз», — гаворыцца ў паведамленні. Прычыны такога рашэння не тлумачацца. Пры гэтым урад Канады рэкамендуе расіянам звяртацца для афармлення дазволу на ўезд у візавыя цэнтры за межамі РФ.
Канадскія візавыя цэнтры ў Расіі працуюць у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Навасібірску, Растове-на-Доне і Екатэрынбургу. Магчымасць здаць у іх біяметрычныя дадзеныя, неабходныя для атрымання канадскай візы, па-ранейшаму захоўваецца.