2 лютага 2026, панядзелак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Слуцка скрала чужога шпіца

4
Жыхарка Слуцка скрала чужога шпіца
Ілюстрацыйнае фота

Каб яе гадаванцу не было сумна.

У Слуцку адбыўся крадзеж сабакі. Гадаванца пакінулі каля крамы, дзе яго забрала нецвярозая мясцовая жыхарка, паведамілі у УУС Мінаблвыканкама.

Жыхарка Слуцка пакінула свайго шпіца каля крамы, а калі вярнулася — сабакі ўжо не было. Яна звярнулася ў міліцыю. Так высветлілася, што сабаку скралі.

Крадзеж учыніла нецвярозая 44-гадовая беспрацоўная жыхарка Слуцка.

«Па яе словах, яна скрала хатнюю жывёлу, каб яе сабаку дома было не так сумна», — распавялі ў міліцыі.

Сабаку вярнулі уладальніцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках