Сітуацыя для Пуціна і сапраўды непрыемная
3- Іван Якавіна
- 30.01.2026, 15:22
- 20,198
Расійскія Z-ваенкары ў поўнай разгубленасці ад слоў Трампа.
Расійскія Z-ваенкары ў поўнай разгубленасці ад слоў Трампа, што ён папрасіў Пуціна не бамбіць энергетыку Украіны ў самыя маразы.
З іх пункту гледжання не можа быць нічога дурнейшага, чым выканаць гэтую просьбу, бо яны цалкам упэўненыя, што «амаль дажалі» Украіну. Таму спыняць бамбардзіроўкі перад (магчыма) апошнім тыднем моцных маразоў — гэта абясцэніць і абнуліць усе папярэднія намаганні па разбурэнні ўстойлівасці Украіны.
Але Пуцін, Лаўроў і Пяскоў сціпла маўчаць на гэты конт. І іх нерастлумачальнае маўчанне становіцца ўсё больш цяжкім для ватнікаў. Яны адчуваюць, што крэмлёўскія іх здрадзілі: адабралі, укралі перамогу, калі яна ўжо была амаль у руках — літаральна за пару дзён да жаданага трыумфу.
Ім ад гэтага жахліва крыўдна і балюча. Яны ледзь утойваюць сваё раздражненне і незадаволенасць, спадзяюцца, што гэта ўсё нейкае непаразуменне.
Сітуацыя для Пуціна і сапраўды непрыемная. Вядомыя Z-чмоні пакуль што баяцца асабіста на яго бычыць, але шыпяць у сваіх ТГ-каналах усё больш энергічна. А ананімныя каналы ўжо наўпрост абвінавачваюць Пуціна ў здрадзе.
Я, дарэчы, падазраю, што Трамп і насамрэч папрасіў Пуціна не біць па энергетыцы, і той быў вымушаны пагадзіцца, бо Трамп — яго адзіная надзея на поспех усёй кампаніі супраць Украіны.
Але пры гэтым Пуцін, хутчэй за ўсё, вельмі прасіў Трампа публічна нічога на гэтую тэму не казаць, каб не псаваць расійскаму «вялікаму геастратэгу» вобраз крутага і рашучага лідара.
Але Трамп такі чалавек, што не можа не пахваліцца нават часовым і невялікім поспехам. І, вядома, адразу ж расказаў СМІ, як ён майстэрска пераканаў няўступлівага Пуціна не дабіваць энергетыку Украіны.
І стаіць цяпер Пуцін, як апляваны, не ведае, што рабіць. Варыянт А: яму трэба ўсё абвяргаць і аднаўляць бамбардзіроўкі, каб не расчароўваць ватнікаў. У гэтым выпадку, праўда, Трамп будзе жудасна незадаволены — з непрадказальнымі наступствамі.
Варыянт Б: Пуціну трэба прызнаць, што так, ён паабяцаў Трампу тыдзень не бамбіць электрастанцыі. Гэта захавае яго адносіны з ЗША, але ў РФ ён атрымае рэпутацыю анучы, церпіла і бязвольнай трампаўскай сучкі. (Дарэчы, пасля беспакаранага захопу амерыканцамі расійскіх танкераў рэпутацыя Пуціна ў ватанаў і так была не фонтан).
Трэці варыянт (які Пуцін, хутчэй за ўсё, выберы) — ён увогуле нічога не будзе рабіць і каментаваць, а на тыдзень заб'ецца пад карч, знікне з публічнай сферы.
Ён амаль заўсёды так робіць, калі сутыкаецца з непрыемнай для сябе сітуацыяй.
Іван Якавіна, «Фэйсбук»