2 лютага 2026, панядзелак, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Майстар папрацаваў, але стала толькі нашмат горш»

22
«Майстар папрацаваў, але стала толькі нашмат горш»

Як беларус прыгнаў да «гаражніка» BMW.

У Пружанскім раёне згарэў BMW, які ўладальнік аўтамабіля прыгнаў у гараж да майстра для рамонту пячкі і шклоачышчальніка. Прычыну пажару ўстанавілі спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Мужчына пакінуў свой аўтамабіль індывідуальнаму прадпрымальніку для рамонту. Майстру неабходна было аднавіць працаздольнасць пячкі і шклоачышчальніка.

Падчас работ, паводле слоў спецыяліста, ён «празваняў» правады, пры гэтым акумулятар быў падключаны да электрасістэмы аўтамабіля.

Праз два дні майстар прыйшоў на працу і выявіў, што салон і панэль прыбораў BWM згарэлі.

«Спецыялісты ўстанавілі, што непасрэднай прычынай узгарання сталі аварыйныя пажаранебяспечныя рэжымы працы электрычнай праводкі ў правай частцы панэлі прыбораў», — паведамілі ў ДКСЭ.

Эксперты ацанілі, што на аднаўленне легкавога аўтамабіля спатрэбіцца больш за 10 тысяч рублёў.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках