Трамп разглядае рэйд спецназу ЗША для знішчэння ядзерных аб’ектаў Ірана
3- 30.01.2026, 14:39
- 2,058
Фота: Getty Images
Прэзідэнт ЗША вывучае магчымасць ваеннай аперацыі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вывучае магчымасць ваеннай аперацыі супраць Ірана, уключаючы сакрэтны рэйд амерыканскіх спецназаўцаў на ядзерныя аб’екты краіны.
Пра гэта паведамляе The New York Times.
Паводле даных выдання, у апошнія дні Трампу прадставілі пашыраны пералік ваенных варыянтаў дзеянняў у дачыненні да Ірана. Яны скіраваныя на нанясенне ўдараў па ядзерных і ракетных аб’ектах, а таксама на аслабленне пазіцый вярхоўнага лідара краіны.
Гэтыя сцэнарыі выходзяць за рамкі прапаноў, якія адміністрацыя ЗША разглядала раней - падчас масавых пратэстаў у Іране, калі абмяркоўваліся як удары па ядзернай праграме, так і атакі на асоб, адказных за жорсткае падаўленне дэманстрацый.
Апошнімі днямі Трамп публічна патрабуе ад Тэгерана поўнага спынення ўзбагачэння ўрану і адмовы ад наяўных ядзерных магутнасцяў. У той жа час у Вашынгтоне скептычна ацэньваюць гатоўнасць Ірана пагадзіцца на гэтыя ўмовы.