У Пухавіцкім раёне аўтобус вылецеў у кювет і лёг на бок
4- 30.01.2026, 12:08
- 3,408
Чатыры пасажыры — у бальніцы.
ДТЗ з удзелам аўтобуса адбылося раніцай 30 студзеня ў Пухавіцкім раёне. Падрабязнасці аварыі расказалі ў ДАІ.
Паводле звестак ведамства, Avior ехаў па трасе з Рудзенска ў Тальку праз Мар’іну Горку. Каля 7:20 на 15-м км аўтадарогі 44-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтобус з’ехаў у кювет і перакуліўся.

Чатырох пасажыраў даставілі ў бальніцу «для ацэнкі стану».


«У складаных пагодных умовах кіроўцам варта быць надзвычай асцярожнымі, выбіраць бяспечную хуткасць руху і не здзяйсняць рэзкіх манеўраў. Усе, хто знаходзіцца ў транспартным сродку, павінны быць прышпіленыя», — нагадалі ў ДАІ.