Беларусаў чакаюць вельмі халодныя выхадныя
10- 30.01.2026, 18:20
- 14,498
Падрабязны прагноз.
У суботу на Беларусь узмоцніць уплыў антыцыклональны грэбень Даніэля. Малавоблачнае надвор'е распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю, а экспансія арктычнага холаду ўзмоцніцца.
Уначы -17..-23°C, на поўначы да -26°С, на поўдні -14..-16°С. Удзень -10..-16°С, на поўначы да 18°С.
У нядзелю яшчэ больш студзёнае паветра прыйдзе з паўночнага ўсходу.
Уначы -22..-28°С, месцамі да -30°С. Удзень -14..-20°С, на паўднёвым захадзе -11..-13°С.
Ноч панядзелка стане самай халоднай, -23..-29°С, месцамі да -30..-32°С.
Адчуванне холаду ў бліжэйшыя дні будзе ўзмацняць умераны паўночна-усходні, паўночны вецер.
Мінск: 31 студзеня ўначы -19..-21°С, за горадам да -23°С. Удзень -13..-15°С, малавоблачна, без ападкаў.
1 лютага ўначы -25..-27°С. Удзень -17..-19°С, малавоблачна, без ападкаў.