Крыптамільянер Віталік Бутэрын з'явіўся на публіцы ў дзіравой шкарпэтцы
17- 30.01.2026, 3:21
- 16,278
Фотафакт.
Праграміст, заснавальнік дэцэнтралізаванай блокчэйн-платформы Ethereum і крыптамільянер Віталік Бутэрын з'явіўся на публіцы ў дзіравой шкарпэтцы. Карыстальнікі сацсетак актыўна перапублікоўваюць кампраметуючае фота Бутэрына з іранічнымі каментарыямі.
Крыптамільянера з дзіравой шкарпэткай сфатаграфавалі на канферэнцыі ETH Chiangmai, якая праходзіць на поўначы Тайланда ў горадзе Чыянгмаі. Мерапрыемства працягнецца з 28 студзеня да 3 лютага 2026 года. На момант здымка Бутэрын, як перадае Foresight News, выступаў з прэзентацыяй сваёй новай кнігі.
Толькі крыптаактывы Бутэрына ацэньваюцца ў больш як $700 млн. Шмат якія карыстальнікі сацсетак палічылі іранічным, што пры такім вялікім капітале праграміст не паклапаціўся пра наяўнасць у сябе цэлых шкарпэтак.
«Ён такі ж, як і я. Толькі ў мяне няма $700 млн», — напісаў карыстальнік X (Twitter) з нікам Blingsbato.
«Улічваючы валацільнасць кошту крыптавалюты Ethereum, нават Віталік Бутэрын не можа сабе дазволіць новыя шкарпэткі», — пажартаваў WheelX_fi.
