2 лютага 2026, панядзелак, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус пакінуў машыну на прагрэў, а тая загарэлася

4
Беларус пакінуў машыну на прагрэў, а тая загарэлася

Як так атрымалася.

У Мінску беларус паставіў свой аўтамабіль на прагрэў, а той раптам загарэўся. Як так атрымалася, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Інцыдэнт адбыўся восенню мінулага года на прыватнай прыдамавой тэрыторыі. З першага позірку ўсё выглядала вельмі дзіўна.

Уладальнік фуры MAN уключыў электрычны награвальнік для аўтаномнага перадпускавога падагрэву (ён знаходзіцца ў сярэдзіннай частцы грузавой платформы) і пайшоў у дом.

Прайшло зусім няшмат часу, перш чым суседзі паведамілі пра ўзгаранне аўто. У выніку пажар хутка ліквідавалі супрацоўнікі МНС.

Спецыялісты даследавалі пашкоджаныя дэталі аўтамабіля і прыйшлі да высновы — справа ў вэбаста.

Гэта сістэма, якая працуе на паліве аўтамабіля, прагрэваючы ахаладжальную вадкасць рухавіка да яго запуску.

Пры гэтым вэбаста спальвае паліва ў ўласнай камеры, падключанай да сістэмы астуджэння рухавіка.

Эксперт устанавіў, што разгерметызацыі паліўнай сістэмы з трапленнем паліва на разагрэтыя часткі рухавіка або выпускны калектар не было.

А ўсё адбылося з-за ўзгарання ізаляцыі токаправоднага провада электрычнага награвальніка. Яно здарылася праз перагрузку па току, абумоўленую працяглым кароткім замыканнем награвальнай ніткі ТЭНа на яго абалонку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках