ЗША жорстка адрэагавалі на правакацыі Лукашэнкі
15- 29.01.2026, 17:49
- 48,152
Пра рэакцыю Вашынгтона паведаміў Гітанас Наўседа.
Прадстаўнікі ЗША «вельмі аператыўна адрэагавалі» на апошні інцыдэнт, звязаны з масаваным запускам паветраных шароў з тэрыторыі Беларусі ў Літву, заявіў, паводле інфармацыі LRT, прэзідэнт балтыйскай дзяржавы Гітанас Наўседа.
Паводле яго слоў, у Вашынгтоне «выкарысталі даволі рэзкую рыторыку, заявіўшы, што гэта абсалютна недапушчальна».
Пры гэтым прэзідэнт Літвы адзначыў, што, наколькі яму вядома, «нейкі час таму» Мінск паабяцаў ЗША вырашыць «праблему з паветранымі шарамі».
Наўседа чарговы раз заявіў, што цяпер пытанне аб магчымым транзіце беларускіх угнаенняў праз Літву не ўзнімаецца: «Падобныя размовы не будуць мець абсалютна ніякіх падстаў, пакуль хаця б адзін паветраны шар з беларускага боку будзе залятаць у Літву, <�…> ніхто ў свеце не зменіць нашага меркавання».
Літва «мае справу з няпростай дзяржавай, таму ні ў каго не было ілюзій, што паветраныя шары назаўсёды знікнуць з літоўскага неба», дадаў ён.
Вашынгтон публічных заяваў на гэтую тэму не рабіў.