У Мінску выставілі на продаж дзейны завод
2- 29.01.2026, 17:36
- 7,740
Як ён выглядае і колькі каштуе?
У Мінску на продаж выставілі дзейнае вытворчае прадпрыемства — завод па вырабе зварных труб па адрасе: вул. Брыкета, 17. Паводле слоў прадаўца, аб’ект цалкам гатовы да працы і мае значны інвестыцыйны патэнцыял.
Паводле аб’явы, прадпрыемства займае цагляны двухпавярховы будынак 1999 года пабудовы агульнай плошчай 7120 м². Вышыня столяў — 4,7 м.
Завод забяспечаны ўсімі неабходнымі камунікацыямі: электраэнергіяй (магутнасць 300 кВт), ацяпленнем, водазабеспячэннем і каналізацыяй.

Асобнымі плюсамі аўтары аб’явы таксама называюць блізкасць да цэнтра Мінска, развітую транспартную інфраструктуру і добрыя пад’ездныя шляхі. Усё гэта павінна забяспечыць патэнцыйнаму пакупніку лагістычныя перавагі.

Праўда, наколькі раён станцыі метро «Каменная Горка» блізкі да цэнтра — пытанне больш чым дыскусійнае.
Асобна прадавец запэўнівае, што прадпрыемства мае высокі інвестыцыйны патэнцыял з прагназуемай акупнасцю на працягу 4–5 гадоў.

Таксама важнай перавагай называецца тое, што на тэрыторыі завода захавалася частка вытворчага абсталявання, што дазваляе новаму ўласніку хутка запусціць або мадэрнізаваць вытворчасць.
Бягучы стан памяшканняў ацэнены як добры, гэта значыць, капітальныя рамонтныя работы перад пачаткам эксплуатацыі не спатрэбяцца.
Стартавая цана завода — $4,5 млн (Br12,8 млн), аднак уласнік адкрыты для перамоў і гатовы разгледзець розныя варыянты супрацоўніцтва.