У Мінску бацька сядзе на 10 сутак за падзатыльнік сыну
11- 29.01.2026, 15:19
- 7,514
Заяву ў міліцыю напісалі прадстаўнікі школы, дзе вучыцца хлопчык.
Допамога сыну з хатнім заданнем скончылася для бацькі адміністрацыйнай адказнасцю і арыштам на 10 сутак. Справа ў тым, што мужчына падчас падрыхтоўкі ўрокаў даў свайму 9-гадоваму дзіцяці падзатыльнік. У пракуратуры Мінска паведамілі падрабязнасці.
Заяву ў міліцыю напісалі прадстаўнікі школы, дзе вучыцца хлопчык. А пракуратура Маскоўскага раёна сталіцы праверыла і ўстанавіла, што ў кастрычніку 2025 года бацька падчас падрыхтоўкі хатняга задання раззлаваўся на сына, таму і даў яму падзатыльнік, не разлічыўшы сілы.
З-за гэтага хлопчык ударыўся тварам аб кнігу — з'явілася гематома. Дзіця не можа самастойна абараніць свае правы, і яго бацьку прыцягнулі да адказнасці па частцы 2 артыкула 10.1 КаАП («Наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і іншыя гвалтоўныя дзеянні»).
Суд Маскоўскага раёна Мінска прызначыў мужчыне пакаранне ў выглядзе 10 сутак арышту.