СМІ: Амерыканскі фонд выкупіць запраўкі «Лукойла» ў Беларусі
6- 29.01.2026, 14:51
- 10,142
Здзелку павінен узгадніць Мінфін ЗША.
Амерыканскі інвестфонд Carlyle, які ўваходзіць у топ-2000 найбуйнейшых кампаній свету, набывае замежныя актывы кампаніі «Лукойл», якая трапіла пад санкцыі ЗША. У перыметр здзелкі не ўвойдуць толькі актывы расіян у Казахстане. А вось найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі і доля ў заводзе прысадак у Наваполацку, відаць, стануць амерыканскімі.
Пра тое, што пакупніком замежных актываў ЛУКОЙЛа можа стаць амерыканская інвестыцыйная кампанія Carlyle, піша РБК. У перыметр патэнцыйнай здзелкі не ўвайшлі актывы ў Казахстане, яны застануцца ў ўласнасці групы. Для завяршэння продажу спатрэбіцца ўзгадненне рэгулятараў, у тым ліку Мінфіна ЗША.
Адна з найбуйнейшых сусветных інвестгруп Carlyle Group, чыя выручка па выніках 2024 года складала 5,3 млрд долараў, такім чынам прэтэндуе на нафта-газаздабыўныя праекты «Лукойла» ў 10 краінах (Азербайджане, Іраку, Узбекістане, Егіпце, Камеруне, Нігерыі, Гане, Мексіцы, ААЭ, Конга), на тры НПЗ (у Румыніі, Балгарыі, Нідэрландах), сеткі АЗС і прадпрыемствы па вытворчасці маслаў, змазак і іншых тэхнічных вадкасцяў.
Сярод іх — даччыная аптава-рознічная кампанія «Лукойл-Беларусь», у структуру якой уваходзяць звыш 80 АЗС, нафтабазы і газанапаўняльныя станцыі, і доля ў заводзе па выпуску прысадак да паліва «ЭдзіТэк» у Наваполацку.