2 лютага 2026, панядзелак, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе беларусы могуць хутка атрымаць візу ў ЕС

6
Дзе беларусы могуць хутка атрымаць візу ў ЕС

Кошт паслуг праз турыстычныя агенцтвы сёння пачынаецца ад 350 рублёў.

Да гэтай сумы яшчэ трэба дадаць кансульскі збор, а часам таксама аплату за паслугі візавых цэнтраў. Пры гэтым варыянтаў паспець атрымаць візу да лета не так шмат, піша officelife.

Напрыклад, 350 рублёў плюс €49 за візавыя зборы будзе каштаваць падача на італьянскі «шэнген» — пасольства гэтай краіны славіцца найбольш шчодрымі паводле тэрмінаў візамі.

Допамога ў атрыманні грэцкай візы абыдзецца ад 360 да 530 рублёў (і гэта без уліку візавых збораў), самымі дарагімі будуць паслугі агенцтваў пры падачы на польскую візу — да 900 рублёў.

Можна спрабаваць атрымаць візу без пасярэднікаў? Так, але варыянтаў не так шмат. Найбольш хуткім для запісу цяпер будзе грэцкі візавы цэнтр.

— Падача магчымая на працягу тыдня пасля запісу, а ў рэгіёнах, як правіла, яшчэ хутчэй: там запіс на 2–3 дні наперад, — апісала сітуацыю на дадзены момант эксперт па візах Крысціна Варапаева. Але звычайна гэта будзе аднаразовая віза пад паездку.

Двойчы на месяц іспанцы адкрываюць вокны для запісу. Цяпер яны разглядаюць дакументы 3–4 тыдні, але запытаць візу можна мінімум на 46 дзён наперад. Пры гэтым выдаюць яе найчасцей на 1–3 месяцы.

І нарэшце, трэці варыянт — паспрабаваць стаць у жывую чаргу ў візавым цэнтры Італіі. Праўда, калі ў вас няма ў ёй нумара ўжо цяпер, то да лета зрабіць візу дакладна не атрымаецца. Акрамя таго, эксперт не раіць разглядаць італьянскі варыянт тым, у каго чыстыя пашпарты. Найчасцей выдадуць візу пад паездку, у лепшым выпадку — на 3–6 месяцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках