2 лютага 2026, панядзелак, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўвядуць абмежаванні на аўтамабілі, увезеныя з-за мяжы?

5
У Беларусі ўвядуць абмежаванні на аўтамабілі, увезеныя з-за мяжы?

Сталі вядомыя падрабязнасці.

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА) прапанавала ўвесці забарону на перапродаж аўтамабіляў, якія былі ўвезены насельніцтвам для асабістага карыстання, на тэрмін адзін год з моманту іх рэгістрацыі. З такой ініцыятывай выступіў старшыня праўлення БАА Сяргей Варывода на прэс-канферэнцыі 28 студзеня, піша «Зеркало».

У канцы 2025 года БАА накіравала ўраду прапанову абмежаваць перапродаж аўтамабіляў, якія фізасобы ўвозяць для асабістага карыстання. У якасці арыенціра Сяргей Варывода прапанаваў выкарыстоўваць практыку, якая дзейнічае ў Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

— Як нам здаецца, такі інструмент не абмяжоўваў бы правы грамадзян на магчымасць нядорага набыць аўтамабіль і ўвезці яго для сябе. У тым ліку малазабяспечаных катэгорый (маю на ўвазе тых жа шматдзетных і інвалідаў). Пры гэтым ён істотна знізіў бы паказчык <�…>, калі ўжо за 2–3 месяцы больш за 2/3 гэтых аўтамабіляў ідуць у перапродаж, — патлумачыў прычыну такой прапановы Сяргей Варывода.

Прычыннай для ініцыятывы стала статыстыка: восенню 2025 года з 27,2 тыс. аўтамабіляў, увезеных фізасобамі, 18 тыс. змянілі ўладальніка ў першыя 2–3 месяцы. У БАА лічаць, што гэта сведчыць пра масавае выкарыстанне льготнага рэжыму ўвозу ў камерцыйных мэтах.

Зараз прапанова знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе, пра прынятае рашэнне ўдзельнікам рынку абяцаюць паведаміць дадаткова.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках