Наступствы цыклона «Леоні» ў Беларусі ліквідоўвалі на працягу двух сутак
1- 29.01.2026, 8:55
- 2,174
У Мінэнерга расказалі падрабязнасці.
Па стане на 22:15 28 студзеня ўсе населеныя пункты краіны забяспечаны электраэнергіяй, паведаміла прэс-служба Мінэнерга.
Два суткі энергетыкі ў складаных пагодных умовах ліквідоўвалі наступствы цыклона «Леоні», расказалі ў ведамстве.
«За ўвесь перыяд стыхіі электразабеспячэнне парушалася ў больш чым 480 населеных пунктах. Работы вяліся бесперапынна, у тым ліку на цяжкадаступных участках», — падкрэслілі ў Мінэнерга.
Усяго ў аднаўленні былі задзейнічаны каля 280 аварыйных брыгад — больш за 900 спецыялістаў, каля 320 адзінак тэхнікі і 6 дызель-генератарных установак.
«У цяперашні час працягваецца апрацоўка адзінкавых заявак па сетках 0,4 кВ. Сітуацыя знаходзіцца на асаблівым кантролі», — запэўнілі ў ведамстве.