Міністр абароны Польшчы заклікаў НАТА давесці абаронныя выдаткі да 5% ВУП
1- 28.01.2026, 22:07
Да 2030 года.
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Косіняк-Камыш заклікаў краіны НАТА паскорыць нарошчванне ваенных выдаткаў і выйсці на ўзровень 5% ВУП ужо да 2030 года. Заява прагучала на сустрэчы з акрэдытаванымі ў Польшчы ваеннымі аташэ, запіс выступлення апублікаваны на сайце Мінабароны рэспублікі.
Спадар Косіняк-Камыш заявіў, што альянсу не варта чакаць да 2035 года і неабходна дасягнуць мэтавага паказчыка раней. Паводле яго слоў, паскарэнне тэмпаў дазволіць узмацніць калектыўную абарону і павысіць устойлівасць краін блоку.
Рашэнне аб паэтапным павелічэнні абаронных выдаткаў да 5% ВУП да 2035 года лідары краін НАТА прынялі на саміце ў Гаазе ў чэрвені 2025 года па ініцыятыве Вашынгтона.