28 студзеня 2026, Серада, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль зноў «запрасіў» Зяленскага ў Маскву для сустрэчы з Пуціным

18
Крэмль зноў «запрасіў» Зяленскага ў Маскву для сустрэчы з Пуціным
Уладзімір Зяленскі

Ушакоў заявіў пра «гарантыі бяспекі» для ўкраінскага прэзідэнта.

Памочнік Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі можа прыехаць у Маскву, калі гатовы сустрэцца з расійскім дыктатарам. Пры гэтым ён сцвярджае, што расіяне гарантуюць украінскаму лідару бяспеку.

Заявы Юрыя Ушакова адносна мірных перамоваў апублікаваў 28 студзеня расійскі прапагандыст, журналіст тэлеканала «Расія» Павел Зарубін. Каментуючы словы кіраўніка Міністэрства замежных спраў Андрэя Сібігі пра гатоўнасць Уладзіміра Зяленскага сустрэцца з Уладзімірам Пуціным, Ушакоў сказаў, што гэтае пытанне для Крэмля «не новае».

Па словах памочніка Пуціна, сустрэча з Зяленскім некалькі разоў абмяркоўвалася падчас тэлефонных кантактаў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Ушакоў запэўніў, што расіяне «ніколі не адмаўляліся і не адмаўляюцца» ад такога фармату мірных перамоваў.

«Галоўнае, каб гэтыя кантакты былі добра падрыхтаваныя і скіраваныя на дасягненне канкрэтных станоўчых вынікаў. І наш прэзідэнт некалькі разоў падчас зносін з журналістамі казаў, што калі Зяленскі сапраўды гатовы да сустрэчы, то мы запрашаем яго ў Маскву і пры гэтым гарантавана забяспечым яму бяспеку і неабходныя ўмовы для працы», — заявіў памочнік Пуціна.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках