28 студзеня 2026, Серада, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійская ваенная эканоміка нагадвае фінансавую піраміду

1
Расійская ваенная эканоміка нагадвае фінансавую піраміду

Краіна застанецца без вытворчасці і без рабочых рук пасля вайны.

Эканоміка Расіі ва ўмовах вайны ўсё больш нагадвае фінансавую піраміду. Яна выглядае стабільнай толькі пакуль працягваюцца баявыя дзеянні. Пасля заканчэння вайны Масква можа застацца з грашыма, але без тавараў, з аслабленай вытворчасцю і недахопам працоўнай сілы, піша Visegrad Insight (пераклад — сайт Charter97.org).

Поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну стала нечаканай крыніцай даходаў для часткі расійскага насельніцтва. Да лютага 2022 года многія рэгіёны краіны дзесяцігоддзямі заставаліся ў беднасці. Даходы ад экспарту нафты і іншых сыравінных рэсурсаў ішлі галоўным чынам алігархам і часткова паляпшалі жыццё жыхароў Масквы і Санкт-Пецярбурга, але не ўсёй краіны. У астатняй Расіі панавалі застой і галеча.

Пасля пачатку вайны ўдзел у ваеннай службе прынёс сем’ям рэкордныя выплаты. Першапачатковы разавы даход салдат — ад 400 000 да 700 000 рублёў (4 400–7 700 еўра) — перавышаў палову гадавога заробку пры сярэднім месячным акладзе каля 73 000 рублёў (795 еўра станам на студзень 2026 года). Агульная сума выплат за ўдзел у баявых дзеяннях ва Украіне цяпер ацэньваецца ў 27,5 млрд еўра — у тры разы больш за сярэднія даходы расіян.

У беднейшых рэгіёнах удзел у вайне можа павялічыць даход сем’яў на 400–600%. Такая структура часова падтрымлівае эканамічную стабільнасць, але цалкам залежыць ад працягнення баявых дзеянняў і масавай мабілізацыі. Пасля іх завяршэння краіна сутыкнецца з сур’ёзнымі праблемамі: недахопам рабочых рук, падзеннем вытворчасці і дэфіцытам тавараў, што ставіць пад пагрозу доўгатэрміновую ўстойлівасць эканомікі.

Расія сёння жыве ў фінансавай ілюзіі. Вайна падсілкоўвае піраміду, якая разваліцца, як толькі спыняцца выплаты і мабілізацыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках