Супрацоўніца банка ў Бабруйску прайграла ў казіно больш за паўмільёна рублёў
12- 28.01.2026, 12:11
- 5,142
Грошы яна брала з касы, падмяняючы банкноты муляжамі.
Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу аб прысваенні 532 тыс. рублёў супрацоўніцай аднаго з мясцовых банкаўскіх аддзяленняў.
Паводле даных следства, 52-гадовая мясцовая жыхарка, карыстаючыся службовым доступам, рэгулярна крала наяўныя грошы, прызначаныя для правядзення валютна-абменных аперацый. Для гэтага яна сістэматычна распячатвала пакеты з грашыма і па частках забірала замежную валюту, беларускія і расійскія рублі. Каб у калег не ўзнікала падазрэнняў пры вонкавым аглядзе, яна майстэрскі падкладвала ў пачкі муляжы банкнотаў, вырабленыя з паперы.
Пахішаная сума перавысіла 532 тыс. рублёў. Падазраваная сама, баючыся праверкі, паведаміла напарніцы пра магчымую недастачу, што і стала падставай для дбайнай рэвізіі. І па яе выніках выявілі вінаватую. Та на допыце распавяла, што пахішчаныя сродкі траціла на гульню ў інтэрнэт-казіно.
Жыхарцы Бабруйска прад'яўлена абвінавачанне паводле ч. 4 арт. 211 (прысваенне маёмасці, учыненае ў асабліва буйным памеры) КК Рэспублікі Беларусь. З санкцыі пракурора да яе прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.