28 студзеня 2026, Серада, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар РФ па пасажырскім цягніку: як мінімум чацвёра загінулі

Удар РФ па пасажырскім цягніку: як мінімум чацвёра загінулі

Расійскія акупанты вядуць варварскую вайну супраць мірных жыхароў.

У выніку ўдару краіны-агрэсара Расіі дронамі па пасажырскім цягніку ў Харкаўскай вобласці загінулі як мінімум чатыры чалавекі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у Telegram.

Паводле ягоных звестак, у цягніку было больш за 200 чалавек. А ў вагоне, у які трапіў адзін з расійскіх дронаў, было 18 чалавек.

«Усяго ў выніку гэтага ўдару трыма дронамі на дадзены момант вядома пра чатырох загінулых. Маю спачуванні ўсім родным і блізкім. Яшчэ чатырох людзей шукаюць ратавальнікі, двое — параненыя», — паведаміў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што ўдар дронамі па грамадзянскім цягніку ў любой краіне разглядаўся б аднолькава — выключна як тэрарызм.

«Няма і не можа быць ніякай ваеннай мэты ў тым, каб знішчаць цывільных у вагоне цягніка. У прыватнасці, [...] Расія павінна адказваць за тое, што яна робіць. І гэта азначае адказнасць не проста за ўдары па нашых людзях, па нашым жыцці, а за саму магчымасць наносіць такія ўдары. Расіяне значна павялічылі магчымасці забіваць, магчымасці тэрарызаваць», — напісаў прэзідэнт.

Ён адзначыў, што гэта магчыма дзякуючы ціску на Расію і пакаранню за тое, што яна робіць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках