ЗСУ нанеслі ўдары па 20 сховішчах расійскіх акупантаў у Пакроўску
- 27.01.2026, 23:27
- 1,080
Відэа.
Ваяры 148-й асобнай аэрамабільнай брыгады нанеслі шэраг знішчальных удараў па сховішчах акупантаў у Пакроўску.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, акупанты спрабуюць канцэнтравацца ў дамах, аднак украінскія абаронцы наносяць удары па месцах скупчэння.
У прыватнасці, на кадрах былі паражаныя 20 будынкаў з вайскоўцамі РФ.
Таксама пад відэа адзначаецца, што ў паўночнай частцы горада назіраецца скупчэнне варожых войскаў і наносіцца вялікая колькасць удараў па ворагу.
На гэтым участку Сілы абароны спрабуюць выбіць, знішчыць захопнікаў і зменшыць наступальны патэнцыял ворага.